Біскуп Кашкевіч: у ХХ стагоддзі мучанікаў было больш, чым у першыя стагоддзі пераследу

2

Паводле яго словаў, святасць – гэта не ўзнагарода за добрыя ўчынкі, але Божы дар, які кожны чалавек атрымаў падчас хросту. Іерарх заахвоціў вернікаў імкнуцца да святасці на ўзор святых, хоць “дарога да святасці, паказаная Хрыстом, нялёгкая, патрабуе адрачэнняў, прысвячэння, ахвяраў і цярпення», паведамляе catholic.by.

Іерарх заўважыў, што Касцёл ганарыцца мноствам мучанікаў, якія, пачынаючы з першых стагоддзяў хрысціянства аддалі жыццё за веру. «Мінулае ХХ стагоддзе было стагоддзем мучанікаў, бо іх было больш у той час, чым у першыя стагоддзі пераследу», — дадаў біскуп.

Пры гэтым ён прывеў у прыклад  некаторых мучанікаў, звязаных з Гродна — святога Максімільяна Марыю Кольбэ, які ў Асвенціме аддаў жыцце за бліжняга; благаслаўлёную Мар’яну Бярнацкую, якая аддала жыццё за цяжарную нявестку; благаслаўлёных сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія ахвяравалі сябе за святара і мясцовых жыхароў. Аляксандр Кашкевіч падкрэсліў, што і сёння ў розных месцах свету кожныя тры хвіліны адзін хрысціянін аддае жыццё за веру.

Гродзенскі ардынарый падкрэсліў, што свету патрэбныя людзі, здольныя «прысвяціць асабістае дабро дзеля большага супольнага дабра», здольныя «будаваць масты разумення паміж ворагамі», «ціхія і міласэрныя, якія чыняць мір і прагнуць справядлівасці», “якія з любові да Хрыста гатовы цярпець пераслед, а нават і ахвяраваць сваё жыццё».


Няма запісаў для адлюстравання