З «чорнага спісу» ЕЗ выкраслілі Пефціева і некалькі кампаніяў Чыжа

2

Санкцыя зняты з шэрагу чыноўнікаў і суддзяў. Сярод іншых са спісу выключаныя бізнесоўцы Уладзімір Пефціеў, Анатоль Тэрнаўскі, журналіст Аляксей Міхальчанка, грамадскі дзеяч Сяргей Касцян, рэктар Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту Мечыслаў Часноўскі.

Што тычацца кампаніяў, якія былі выкрасленыя з «чорнага спісу», то гэта:

1) БТ Тэлекамунікацыі;
2) «Нафтахімтрэйдынг»;
3) «Трайплфарм»;
4) «Трайп-Велес»;
5) «Юнівест-М»;
6) «Юніс Оіл»;
7) «ЮнівестБудІнвест».

Як вядома, холдынг «Трайпл» належыць прыбліжанаму да кіраўніка краіны бізнесоўцу Юрыю Чыжу.


Няма запісаў для адлюстравання