У Мінск прылятае міністр абароны Расіі

0

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краін возьмуць удзел у пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны, падчас якога будуць разгледжаныя пытанні арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

У прыватнасці, на парадку дня будуць пытанні нясення баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне і сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы, стварэння Адзінай рэгіянальнай сістэмы проціпаветранай абароны Беларусі і Расіі, правядзення мерапрыемстваў сумеснай баявой падрыхтоўкі ў 2015 годзе, узаемадзеяння ў сферы радыёэлектроннай барацьбы, а таксама падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У фармаце “адзін на адзін” з расійскім калегам сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, піша БелаПАН.


Няма запісаў для адлюстравання