У Беларусі з'явілася больш беспрацоўных

4

Узровень афіцыйна зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі на канец верасня 2014 года склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня 2013 года — таксама 0,5%), паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на канец верасня 2014 года ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне зарэгістравана 21,8 тыс. беспрацоўных, што на 4,1% больш, чым на канец верасня 2013 года, і на 0,3% больш, чым на канец жніўня 2014 года.

У студзені—верасні гэтага года ў эканоміцы Беларусі было занята 4 млн. 483 тыс. чалавек, што на 1,5% менш, чым у студзені—верасні 2013 года, паведамляе БелаПАН.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!