Мінгарывканкам дазволіў шэсце і мітынг на "Дзяды"

0

У адказе арганізатарам (заяўнікам мерапрыемства выступае КХП-БНФ) гарадскія ўлады паведамляюць, што з улікам вопыту правядзення аналагічных мерапрыемстваў у мінулыя гады, зараз акцыя таксама дазваляецца з агульнай колькасцю ўдзельнікаў да 5 тысяч чалавек.

Мерапрыемства пройдзе ў наступным парадку:

10.30—11.00 – збор удзельнікаў на пляцоўцы перад будынкам ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” (пр.Незалежнасці, 95);

11.00—14.30 – дэманстрацыя па тратуарах па маршруце: пляцоўка перад будынкам ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод” – пр-т Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул.Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі – Мінская кальцавая аўтадарога (падземны пешаходны пад МКАД да ўрочышча “Курапаты”).

З 14.30 да 17.00 у Курапатах адбудзецца дазволены мітынг.


Няма запісаў для адлюстравання