ЕГУ прэзентуе анталогію твораў палітзняволеных

0

Анталогія «Голас волі з-за кратаў» утрымлівае вершы, успаміны, дзённікавыя запісы, апавяданні і артыкулы, якія напісалі грамадзяне Беларусі, што зазналі або працягваюць зазнаваць палітычны пераслед.

Сярод аўтараў – вядомыя паэты, журналісты, палітыкі, але таксама і аўтары, чые творы друкуюцца ўпершыню.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля гвалтоўнага закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. З’яўляючыся адзіным беларускім універсітэтам, які функцыянуе ў атмасферы акадэмічных свабод, ён дае адукацыю каля 1500 студэнтам, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе прасоўванню навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.


Няма запісаў для адлюстравання