Намеснік міністра замежных спраў Польшчы сустрэўся з беларускай апазіцыяй

1

У сустрэчы бралі ўдзел палітыкі Анатоль Лябедзька, Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, а таксама палітолагі Аляксандр Класкоўскі, Валерый Карбалевіч, Дзяніс Мельянцоў ды іншыя.

Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны, інфармуе Радыё “Свабода”.  Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў, што на ёй закранулі амаль усё, што датычыць сённяшняй сітуацыі ў Беларусі і прагнозу яе развіцця. Таксама прысутныя абмеркавалі, як уплывае ўкраінскі і расійскі фактары на беларускую рэчаіснасьць. 

Сёння Томаш Арлоўскі сустрэўся таксама з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя пытанні двухбаковых адносін, праблематыка ўзаемадзеяння па лініі Беларусь — ЕС, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.


Няма запісаў для адлюстравання