У Нацыянальны аэрапорт можна будзе даехаць на цягніку за 25 тыс. рублёў

4

Гэта вынікае з пастановы Мінэканомікі №69 ад 10 кастрычніка, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У сваю чаргу кошт за праезд ад станцыі «Смалявічы» да прыпыначнага пункта «Нацыянальны аэрапорт Мінск» будзе роўны 14,6 тыс. рублям.

Як паведамлялася, Беларуская чыгунка пачне ў лістападзе тэставую эксплуатацыю дызель-цягнікоў у кірунку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Першапачаткова для таго, каб дабрацца да Нацыянальнага аэрапорта Мінск ад вакзала Мінск-Пасажырскі, пасажырам спатрэбіцца каля гадзіны з улікам выдаткаванага на трансферт часу. Яшчэ раней паведамлялася, што цягнікі ў напрамку гэтага аэрапорта будуць запушчаны 7 лістапада.

Спачатку будзе арганізаваны рух па чыгуначнай лініі на сучасных дызель-цягніках. Існуючы чыгуначны шлях будзе працягнуты амаль да самага аэрапорта. Пазасталыя 550 м да аэрапорта пасажыры змогуць пераадолець на спецыялізаваных аўтобусах з нізкай падлогай або пры дапамозе травалатара (безпрыступкавая дарожка), паведамляе БЕЛТА.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!