Палітвязень Ігар Аліневіч сустрэўся з бацькамі

0

Бацькі палітвязьня, Валянціна і Уладзімір, змаглі атрымаць кароткае спатканне з сынам упешыню за паўгода. Яны таксама ерадалі сыну прадуктовую перадачу ды цёплыя рэчы, паведамляе “Свабода”.

Валянціна Аліневіч гаворыць, што спатканне працягвалася паўтары гадзіны праз шкло ды тэлефон. Апошні раз яна з мужам бачыла Ігара ў чэрвені, перад яго этапам з Наваполацкай калоніі. За гэты час Ігар толькі аднойчы пазваніў з “Віцьбы”.

Ігар Аліневіч, прызнаны вінаватым у “хуліганскіх дзеяннях у дачыненні да адміністрацыйных будынкаў”, адседзеў ужо чатыра гады з васьмі. Сваёй віны ён не прызнае.


Няма запісаў для адлюстравання