Колькі каштуе ваша кватэра ў сталіцы?

5

З’явіўся «кватэрны калькулятар», які дазваляе па некалькіх ключавых параметрах вызначыць рэальны кошт жылля ў Мінску. Бясплатны сэрвіс даступны на сайце распрацоўшчыка — групы кампаній «Твая сталіца», паведамілі яе прадстаўнікі. 

Калькулятар імгненна вызначае кошт кватэры ў любым жылым доме, размешчаным у гарадской мяжы. Так, паводле звестак сэрвісу, аднапакаёвая кватэра ў Мінску каштуе 65-70 тыс. долараў. Цана тыпавой «двушкі» складае 85-90 тыс., а на сярэднестатыстычную «траячку» спатрэбіцца каля 110 тыс. долараў. 

Пры ацэнцы кошту ўлічваюцца такія фактары, як месцаразмяшчэнне дома, яго тып (панэльны, цагляны або каркасна-блочны) і перыяд пабудовы, а таксама агульная плошча кватэры і колькасць пакояў. Цана аб’екта залежыць ад паверху, наяўнасці добрага рамонту і мэблі. 

Дадатак працуе на аснове звестак аб цэнах па ўжо заключаных здзелках і паказвае рэальны кошт продажу кватэры, якая некалькі ніжэй за цану ў рэкламных аб’явах. Тым самым інструмент улічвае важную асаблівасць рынку нерухомасці, калі вялікае значэнне мае велічыня скідкі, якая робіцца прадаўцом. Як паказвае практыка, яна можа дасягаць 10-15% ад першапачаткова заяўленай цаны. 

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, звесткі аб бягучых цэнах будуць абнаўляцца штомесяц, а пры рэзкіх змяненнях на рынку — штотыднёва, паведамляе БелаПАН. 

Скарыстаць калькулятар можна па спасылцы http://www.t-s.by/buy/calculator.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!