Трагедыя адбылася ў вёсцы Путрышкі ў ноч з 17 на 18 кастрычніка. Ёй папярэднічала распіццё спіртных напояў. Як мяркуецца, 48-гадовы сын папрасіў у бацькі-пенсіянера грошай на алкаголь, а калі той адказаў адмовай, стаў яго збіваць, наносячы шматлікія ўдары рукамі і нагамі. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер 1935 нараджэнэня сканаў.

Раніцай на наступны дзень падазраваны сам выклікаў міліцыю.

Узбуджаная крымінальная справа. Назаўтра ў крыві падазраванага выявілі больш за 2 праміле этылавага спірту, гэта сведчыць аб тым, што ў момант злачынства ён быў моцна п’яны.

Вядома, што ў апошні час ў падазраванага былі вялікія праблемы з алкаголем.