Мінск наведае з візітам намеснік міністра замежных спраў Польшчы

3

24 кастрычніка ў Мінску адбудзецца сустрэча Арлоўскі з лідарамі апазіцыі, паведаміў БелаПАН старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«Наколькі я разумею, гэта будзе яго азнаямленчы візіт на новай пасадзе. Плануюцца яго сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці», — сказаў Лябедзька.

Томаш Арлоўскі быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Польшчы 1 верасня, дагэтуль працаваў паслом Польшчы ў Францыі і Манака.


Няма запісаў для адлюстравання