Дэпутаты Еўрапарламента назавуць лаўрэата прэміі Сахарава

2

Паведамляецца, што лідары фракцый Еўрапарламента выберуць лаўрэата з фінальнай тройкі, у якую ўваходзяць украінскі рух «Еўрамайдан», лекар-гінеколаг Дэні Муквэгэ і азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус.

 
Заснаваная Еўрапарламентам прэмія «За свабоду думкі» — у памеры 50 тысяч еўра — выдаецца кожны год за дасягненні ў галіне барацьбы за правы чалавека і свабоду самавыяўлення.

Сярод ранейшых лаўрэатаў прэміі імя Сахарава — беларускі палітык Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў, паведамляе Радыё Свабода.


Няма запісаў для адлюстравання