Мікалай Статкевіч згодны стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2015

0

Пра гэта паведаміла жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

 «Ён чытаў у «Народнай волі» пра прапанову Някляева аб вылучэнні Міколы адзіным кандыдатам на прэзідэнта. Па-першае, падзякаваў Някляеву за падтрымку, а па-другое, даў згоду на вылучэнне, калі такое пагадненне будзе дасягнутае».

Мікалаю Статкевічу вядомая сітуацыя са змяшчэннем у карцэр палітвязня Ігара Аліневіча. «Мікола выказваў падтрымку Ігару. Ён таксама не выключае, што Ігара рыхтуюць да крытай турмы», — кажа Марына Адамовіч.

Таксама Марына Адамовіч паведаміла, што падчас сустрэчы з адвакатам 17 кастрычніка Мікалай Статкевіч быў апрануты па-зімоваму.

«Ацяпленне ў турме яшчэ не ўключылі, але цяплейшая адзежа на ім была. Праўда, я ня ведаю, што гэта: правіла ці выключэнне», — кажа жонка Статкевіча.

Былы кандыдат на прэзідэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення нібыта за арганізацыю масавых непарадкаў падчас мітынгу пратэсту 19 снежня 2010 году. Палітык мяркуе, што з ім паквіталіся за жорсткую крытыку Лукашэнкі падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта. Ужо амаль 3 гады палітвязня трымаюць у крытай магілёўскай турме.


Няма запісаў для адлюстравання