Польшча пачала выдаваць турыстычныя візы на 2 гады

0

Кажа генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч:

– Новыя доўгатэрміновыя, двухгадовыя турыстычныя візы мы ўжо выдаем. Жыхары Гарадзеншчыны і турыстычныя бюро могуць падаваць анкеты на двухгадовую турыстычную візу. Гэта віза, якую мы выдаем асобам, якія былі ў Польшчы.

Усе польскія консульствы, якія дзейнічаюць у Беларусі, штогод выдаюць 350 тысяч віз. Адно толькі гарадзенскае генеральнае консульства забяспечвае візамі 115 тысячаў беларусаў.


Няма запісаў для адлюстравання