Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю для расійскіх СМІ (анлайн)

2

Мерапрыемства праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, праводзілася ў дванаццаты раз і доўжылася пяць з паловай гадзін.

16.40 Пра выбары

У мяне няма падставаў адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

«Ужо ёсць факт стомленасці ад цябе людзей. Не прагаласуюць – і добра, гэта магчымасць пажыць. Калі ў мяне будзе такое здароўе, як сёння, то я яшчэ нямала пажыву ».


16.30 Расказаў, што б ён рабіў на месцы Парашэнка


Па-першае, «зрушыць ўсе алігархічныя кланы, прыбраць іх ад улады». «Гэта перш за ўсё».


16.20 Пра давер ва ўладзе

Ва ўладзе я больш давяраю жанчынам.

Яны ніколі па вялікім рахунку ў карупцыю не ўвяжуцца. Але калі пасады, асабліва ў выканаўчых органах улады, дзе кіраўнік жанчына, яна там загіне з нашай патрабавальнасцю. Жанчына там не вытрымае.


16.00 Пра раздачу зямлі

Забраў у губернатараў права раздаваць зямлю.

Губернатарам разам з мэрам Мінска даў права раздаваць зямлю. Не паспеў агледзецца, яны ўжо ўсе сельгасугоддзі забудавалі. Лепш нават лес падрэзаць і там пабудаваць, чым заняць землі сельскагаспадарчага прызначэння. Я вырашыў зноў забраць гэта права ў губернатараў.


15.50 Пра карупцыю

На першым месцы па карупцыі ў Беларусі ахова здароўя, на другім — чыноўнікі, потым будаўніцтва

Наша апазіцыя крычыць, што вось выбары, Лукашэнка актывізаваўся па барацьбе з карупцыяй. Я яшчэ да ўсяго быў старшынёй камітэта па барацьбе з карупцыяй.

У нас ідзе ўсенароднае абмеркаванне прапаноў у закон па барацьбе з карупцыяй. Я сказаў вывесіць, і хай народ прапаноўвае. Таму што закон складаюць чыноўнікі. А яны на другім месцы па карупцыі, на першым ахова здароўя, потым будаўніцтва.

Я гэтым пытаннем увесь час займаюся не таму, што яно папулярнае, а таму, што я перакананы, што якія б рэформы ты не праводзіў, калі ў цябе высокі ўзровень карупцыі — гэта труба. Гэта выкінутыя сродкі, і як вынік, глядзіце ва Украіне, гэта бяда.

Карупцыя будзе квітнець без адной галоўнай умовы. Калі першая асоба дзяржавы будзе карумпаванай. Ты кіраўнік дзяржавы разам са сваімі набліжанымі жонкамі і палюбоўніцамі павінен быць абсалютна чысты.


15.40 Пра ядзерную зброю

Шкадую аб тым, што вывеў ядзерную зброю.

“Я шкадую аб тым, што вывеў ядзерную зброю з Беларусі, — сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне, пра што ён шкадуе ў жыцці. — Пра тое, што мы зрабілі гэта бясплатна. Калі б не Ельцын, я, можа быць, і пакінуў. Тады я паддаўся. Цяпер бы пакінуў.


15.30 Пра грашовыя займы

Расіянам не трэба думаць, што Беларусь жыве за іх кошт, заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ 17 кастрычніка ў Мінску.

“У вас там абыходкавая фраза (ці то з зайздрасці ці яшчэ з-за нечага), што беларусы паддайваюць Расію, жывуць за кошт Расіі. Не трэба думаць, што беларусы жывуць за кошт расіян, таму што нам нешта даюць, гэта спрошчаны погляд на такія рэчы. Мы гэтыя грошы зарабляем. Калі мы нешта пазычым, то вы не думайце, што мы за гэта не аказваем паслугі Расіі, пачынаючы ад геапалітычнага становішча, асабліва зараз, дзе [у Беларусі] у вас адзінае акно засталося ў Еўропу”, — сказаў Лукашэнка.

Такой жа паслугай ён назваў лаяльнасць Беларусі ў абаронным пытанні. Беларускую армію “не трэба падстрахоўваць на захадзе”, падкрэсліў Лукашэнка. “Мы ніколі танкі на Маскву не прапусцім, гэта я публічна кажу. Потым, ёсць жа ў нас дзве базы. Ва Украіне вы ў свой час заплацілі мільярды за Севастопаль, крэдыты далі і гэтак далей, у нас гэта практычна бясплатна, а гэта таксама грошай каштуе”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. “Таму вы не думайце, што мы нахлебнікі, сядзім і чагосьці просім”, — падкрэсліў ён.

15.20 Пра план на момант “Ч”

Мы вельмі прыгожа не дапусцілі Майдану.

У нас выпрацаваны план на момант «Ч». За месяц да таго, як вы нас пачынаеце падтрымліваць, мы вядзем баявыя дзеянні толькі сіламі беларускай арміі, абараняючы маскоўскі напрамак. У той жа час я кажу, што мы не хочам вайны з НАТО.

І мы спрабуем дамовіцца з еўрапейцамі, пераканаць, што мы не агрэсары. Не трэба супраць нас весьці наступальныя дзеянні, абрынаць на нас інфармацыйную вайну. Потым праз інтэрнэт спрабаваць нас узарваць. У нас тройчы спрабавалі арганізаваць гэтую рэвалюцыю, што на Майдане. Мы вельмі прыгожа з яе выйшлі. Бо ў нас парні і хлопцы ёсць надта мазгавітыя, якія і ў інтэрнэце здольныя рэагаваць на падобныя каляровыя рэвалюцыі.


15.10 Пра мадэннізацыю

 У Беларусі вымушаныя ісці на “жорсткую мадэрнізацыю”.

“Мы вымушаныя ісці на самыя сучасныя тэхналогіі, таму што эканоміка адкрытая: 25—30% таго, што вырабляем наогул у краіне, мы самі спажываем, а 70—75%, часам да 80%, мы экспартуем. Мы вымушаныя ісці на жорсткую мадэрнізацыю”, — заявіў Лукашэнка.

“Запазычваем што хочаце. Але калі мы хочам выжыць, нам трэба мадэрнізавацца. Гэта значыць удасканальваць вытворчасць — вось у чым сутнасць. І гэтай кропкай росту ўся краіна стала, таму што ў нас прынята праграма мадэрнізацыі”, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

15.00 Пра адпраўку войска ва Украіну

Зараз Лукашэнка б не стаў пасылаць свае войскі ў Украіну.

На дадзеным этапе пасылаць свае войскі было б занадта рызыкоўна, таму што ў канфлікце задзейнічаны сілы, якія наогул нікому не падпарадкоўваюцца.

14.50 Пра дзымак з грыбамі

Лукашэнка патлумачыў, адкуль у Пуціна быў здымак з грыбамі, на скрынцы з якімі было напісана “зроблена ў Беларусі”, а пад налепкай зроблена ў Польшчы.

“Я даручыў Кабякову разабрацца, што гэта. Ён мне праз гадзіну прыносіць — гэта грыбы, скрыня была сапраўды затрыманая на мытні. І піша, што грыбы пад эмбарга не трапляюць. Другое, што гэта грыбы канкрэтнага чалавека ў Баранавіцкім раёне. А скрыню — гэта зваротная тара, яна падарожнічае па ўсім свеце. Адна скрыня з 3 тысяч гэта была. Яе выкінулі адразу і павезлі далей, таму што грыбы не пад эмбарга і яны беларускія. Чаму Пуціну гэты здымак перадалі? Ведаеце, якая самая карумпаваная служба? Мытня”.


14.40 Пра адказнасць нерадзівых бацькоў

У Беларусі плануецца зрабіць больш жорсткай адказнасць бацькоў, дзеці якіх былі прымусова забраныя з сям’і, заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі для расійскіх рэгіянальных СМІ 17 кастрычніка ў Мінску.

“Мы вельмі часта забіраем дзяцей з дрэннай сям’і, таму што мы ведаем, што ў наступным яны вырастуць злачынцамі. Лепш забраць у дзіцячы дом гэтае дзіця, чым трымаць там”, — мяркуе ён.

Пры гэтым, падкрэсліў Лукашэнка, бацькі павінны кампенсаваць дзяржаве затраты на ўтрыманне дзіцяці, у тым ліку шляхам прымусовага ўладкавання на працу.

14.30 Пра беларусаў

«Беларусы сабралі ў сабе ўсё лепшае ад рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў. Татараў у нас 30 тысяч. Таму беларусы і разумныя, бо ўзялі ўсё лепшае. Я нават не пра сябе, я пра беларусаў. Я украінец больш, напэўна».

14.20  Пра санкцыі ЕС у дачыненні да яго і іншых чыноўнікаў

Захад увёў супраць нас санкцыі. У нас было шмат прапаноў, і я ж вельмі проста мог Захаду па носе пстрыкнуць. Іншых дарог няма? Няма. Па нашых трубах пастаўляецца вельмі шмат. Вы санкцыі на мяне? Добра, я вас спыніў на мяжы і закрыў вентыль. Але пацерпіць Расія. Спыніць усіх на мяжы? Ну, можна было. Паток у 100 мільёнаў ішоў праз Беларусь. Спынім, але пацерпяць нашы перавозчыкі. Думаю, не, мы пойдзем іншым шляхам. Выстаялі, вытрымалі, у Венесуэлу пайшлі, у Кітай, у Інданезію. Цяпер яны прызналі, што гэтыя санкцыі былі няправільнымі з іх боку. 200 чалавекам з лішнім забаранілі ўезд. За што? Нават майму пацану, ён нават у выбарах не ўдзельнічаў. Нават тыя, хто памерлі, ёсць у спісах. Ну, паехаў Макей, кажа, вы ж выкрасліце іх, гэта ж нябожчыкі.


14.00 Пра імперскія амбіцыі

Паводзіны Расіі часта ў навакольных краінах называюць — імперскія амбіцыі. А як гэта назваць?

Проста так Беларусі ніхто не аддае, наадварот, як вам расказаў пра падатковы манеўр, стараецца нахіліць, недзе прынізіць, каб на каленях пастаялі, нешта папрасілі і так далей. Гэта заўсёды засмучае і прыўносіць у нашы адносіны не тое што непаразуменне, а нейкую крыўду.

Альбо вы ўвялі эмбарга супраць Малдовы. Гэтую Малдову давялі да жахлівага стану, ледзьве душа ў целе. Яны падпісалі дамову аб асацыяцыі з ЭЗ, як і Ўкраіна. Мы бяром у іх вінаматэрыялы, як іх закрыць? Трэба без амбіцыяў, вельмі хітра, з розумам падыходзіць да гэтых пытанняў, каб потым не пацярпець самім.

Малдову закрылі. Маленькая, давай прыдушым. Не трэба.

У адзіночку стаць і выпендрывацца перад светам — смерці падобна.


13.50 Пра эміграцыю

З беларускіх вёсак цяпер «практычна не з’язджаюць»

Паводле яго слоў, з краіны з’язджае «у асноўным мінская публіка», якая, «патрапіўшы пад заходнюю прапаганду, думае, што там – манна нябесная».

13.40 Пра высокія тэхналогіі

Мы падышлі да таго, каб ствараць свае самалёты і верталёты.

Калі прыехалі бізнесмены з Амерыкі і кажуць, калі жадаеце нешта складанае — зрабіце ў Амерыцы, занадта складанае можаце зрабіць у Індыі. А калі вы хочаце зрабіць нешта немагчымае, то едзьце ў Беларусь. Гэта што тычыцца высокіх тэхналогій.

Учора сустракаўся з “Мотор Сич”. Я чаму іх паклікаў, не таму што яны з Расіяй не могуць гандляваць. Мне важныя тэхналогіі заўтрашняга дня. Мы падышлі да таго, каб ствараць свае самалёты і верталёты. Паколькі ў нас авіярамонтныя прадпрыемствы, невялікія, але база ёсць. Я ім кажу, калі вы хочаце — прыходзьце.


13.30 Пра санкцыі на прадукты з Захаду

 Як зрабіць, каб больш беларускай прадукцыі даставіць у Расію і каб цэны на яе не павялічваліся?

«На 6-7% выраслі цэны на нашы прадукты ў Расіі. Вы шукайце прычыны павелічэння цэнаў у сябе ў Расіі. Прычына адна. У вашай бязладнасці і бескантрольнасці. У Беларусі такога няма. У Мінску я кантралюю працэс, я забараніў будаваць буйныя гіпермаркеты, каб не знішчыць магазіны пакрокавай прысутнасці. Гіпермаркеты – гэта зручна. Мы іх будуем, калі ўжо неабходна. Але нельга знішчыць магазіны пакрокавай прысутнасці.

Вы не ведаеце, што ў гіпермаркетаў дзесьці ёсць «дах»? Чым вышэй цана, тым больш «дзялёжка» тавараў.


13.25 Пра прызнанне Абхазіі

Прызнаем мы Абхазію ці не — нічога не памяняецца.

Вам, расійцам, такі важны пасярэднік патрэбен, у тым ліку і кіраўніцтву. Таму вы мяне не вельмі напружвайце па Крыме, і гэты пасярэднік будзе захаваны як мага далей. Не трэба мяне даўбаць, як па Абхазіі, прычым абсалютна ўпустую. Прызнаем мы Абхазію ці не — нічога не памяняецца. Багапш, які быў прэзыдэнтам, — мы вельмі цесна супрацоўнічалі. Гэта нам не перашкаджала супрацоўнічаць. Гэтак жа па Асэтыі. Не ведаю, навошта вам трэба нас напружваць па гэтым пытанні. Мы паклалі спіс Мядзьведзеву на стол — вось што здарыцца, калі мы прызнаем Абхазію і Асэтыю. Амаль тое ж, што цяпер адбываецца з Расіяй. Санкцыі, толькі ў квадраце. Даляра не будзе, і нам усё зачыняюць. Як вы нам дапаможаце, у адзіночку гэта ўсё — дзяржавы няма. Яны кажуць: паможам. Я кажу: вось спіс, як. Ён кажа: гэта пытанні ўраду. А заходнікі Саляну прысылалі. Макей тады быў у мяне перакладчыкам. Мы не маглі даверыць гэтую размову нікому. Саляна кажа: вы выбірайце. Ясная пазіцыя была Захаду. Пасля гэтага я паехаў да Мядзьведзева: што будзем рабіць? Вам хочацца, каб была знішчана дзяржава? Вы гатовыя падставіць плячо? Не гатовыя. Расійцы былі няздольныя падтрымаць нас у гэтай сітуацыі. Расія не хацела ісці на канфлікт з Захадам з-за Беларусі. Мы ўжо былі пад санкцыямі, мы ведалі, што гэта такое. Таму наступную хвалю — мне прынеслі спіс, мы ведалі, што будзе. Не трэба нас напружваць па дробязях.


13.20 Пра Саюзную дзяржаву

Давайце ліквідуем Саюзную дзяржаву, калі ЕАЭС дасягне таго ўзроўню.

ЕўрАзЭС цяпер ужо няма, ёсць ЕАЭС. Калі з’явіўся гэты працэс, і ўсе пагаворвалі, можа і Саюзная дзяржава не патрэбная, я сказаў, не спяшайцеся, гэта шмат нам не каштуе. Давайце ліквідуем яе, калі эканамічны саюз дасягне таго ўзроўню.

Бо ЕАЭС — гэта толькі эканамічная інтэграцыя. А Саюзная дзяржава — гэта адзіная абаронная прастора, МЗСы разам працуюць, вы можаце сюды спакойна прыязджаць. Ваенны складнік, візавыя пытанні, дыпламатыя, чалавечае стаўленне — гэтага не прапісана ў дамове ЕАЭС.


13.05 Пра ўладу ва Украіне

Украіне патрэбна ўлада з моцнымі паўнамоцтвамі прэзідэнта

Лукашэнка прапаноўваў Кучме памяняць Канстытуцыю краіны па прыкладзе Беларусі, але той адмовіўся.


13.10 Пра мірны план па Украіне

Мірны план Лукашэнкі па Украіне не прынялі ні Захад, ні Расія.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на прапанову Захаду ён падрыхтаваў мірны план вырашэння сітуацыі на Данбасе. Аднак яго не прынялі ні Захад, ні Расія.

“Значыць гэта бойня камусьці была патрэбна”, — зрабіў выснову Лукашэнка.


13.00 Пра ролю міратворца

Не трэба мне чужыя лаўры прыпісваць

«Вырашаць еўрапейскія праблемы, напрыклад, у Кітаі не з рукі. Еўрапейскія праблемы трэба вырашаць у Еўропе … »

12.55 Пра бежанцаў

«Прыязджаюць розныя людзі. Збольшага добрыя. Але і такія ёсць, што думаюць, якіх павінны карміць і апранаць. Але ў нас пазіцыя: хто можа працаваць – павінен працаваць. Мы паставілі іх у адны ўмовы з беларусамі».

12.50 Пра “Правы сектар”

Лукашэнка: Януковіч з паплечнікамі фінансаваў “Правы сектар”.

Мінск, 17 кастрычніка. Віктар Януковіч з паплечнікамі фінансаваў “Правы сектар”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для журналістаў рэгіянальных расійскіх СМІ ў Мінску.

“Віктар Фёдаравіч (Януковіч) са сваімі паплечнікамі фінансаваў “Правы сектар”, таму што ён нібыта супраць Юліі (Цімашэнкі) быў бы, — сказаў Лукашэнка. — Страта ўсялякіх арыенціраў… І вось ён стварыў для сябе гэтую сілу, якая яго потым і знішчыла. Вось як было ва Украіне, гэта было на маіх вачах. Я папярэджваў Віктара Фёдаравіча, што гэтага рабіць нельга, што гэта будзе”.

12.45 Пра адзіную валюту

Мы не былі супраць адзінай валюты. Але нам прапаноўвалі, каб эмісійны цэнтр быў у Расіі

Нам прапаноўвалі адзіную валюту. Я казаў: растлумачыце, што гэта будзе за валюта. Эмісійны цэнтр павінен быць на раўнапраўных умовах. Вось Лукашэнка прапануе раўнапраўныя ўмовы, каб падзяліць напалову. Не, на гэтым мы не настойвалі. Калі валюта, то эмісійны цэнтр павінен быць незалежны ні ад Расіі, ні ад Беларусі.

Мы не былі супраць стварэння адзінай валюты. Але нам прапаноўвалі, каб эмісійны цэнтр быў у Расіі, Цэнтрабанк будзе кіраваць. А нам калі трэба зарплату выдаць, трэба будзе ў Крамлі на калені станавіцца.

12.40 Пра дачыненні Беларусі і Еўрасаюза

«Вас ужо не называюць апошнім дыктатарам Еўропы», — кажа журналіст.

«Я не хачу гаварыць пра Захад. Там мяне ніколі не любілі і не палюбяць. Я вельмі прамалінейны і шчыры. Я лічу, што палітыка — брудная справа. Я раблю ўсё, каб паказаць, што палітыку можна рабіць чыстымі рукамі.

Я заўсёды выступаю за незалежнасць. Назарбаеву не падабаецца, калі гавораць «старэйшы брат». А я кажу Пуціну, што яны нашы старэйшыя браты. Старэйшы брат малодшага крыўдзіць не будзе.

Заходнікі тут заўсёды бываюць. На чэмпіянат свету мы не пусцілі толькі двух чалавек, якія абражалі наш народ. Яны пабачылі, што тут нармальная краіна. Пайшлі нейкія рухі цела. Трапаць Беларусь і выціраць аб яе ногі ўжо непрыстойна. Мы не мянялі сваёй палітыкі.

Калі мне патэлефанавалі пэўныя людзі… Дыктатару патэлефанавалі. Я ім сказаў, што без згоды дзядзі Сэма вы б не пазванілі. Калі вы хочаце стабілізаваць сітуацыю, то я дашлю да вас свайго чалавека, міністра замежных справаў, ён выкладзе свой план. Захад гэты план не прыняў. Расія

12.25 Пра Крым

Украіна сама вінаватая ў тым, што Крым адышоў Расіі.

«Вы што, лічыце, што Крым – ваш? Чаму ж вы тады не ваявалі за гэты Крым? Чаму вы яго аддалі Расіі без адзінага стрэлу? Значыць, вы не лічыце, што гэта ваша тэрыторыя? »

12.15 Пра ДНР і ЛНР

Без Расіі дні ДНР і ЛНР даўно былі б палічаныя даўно.

«Расія проста вымушана абараняць і падтрымліваць гэтыя тэрыторыі па розных прычынах», пачынаючы «ад асабістага іміджу» і сканчаючы «самым святым – там жывуць браты», якіх нельга кінуць у бядзе.

12.05 Пра развал СССР

Лукашэнка зноў расказвае, што быў адзіным чалавекам, хто прагаласаваў супраць развалу СССР. Хоць даўно вядома, што тым чалавекам быў Валерый Гур’евіч Ціхіня.

Расказвае, што Януковіч асабіста фінансаваў «Правы сектар», бо яны былі супраць Цімашэнкі. Кажа, Мядзведзеў абсалютна адэкватна ацэньваў падзеі ва Украіне. Лукашэнка кажа, што нянавісць да Расіі ва Украіне пачала накаплівацца пасля таго, як Расія накручвала цэны на газ.

Пра Украіну гаварыў Лукашэнка амаль гадзіну.

12.00  Лукашэнка нагадаў Пуціну пра Пскоўшчыну, Смаленшчыну і Браншчыну

Гаворачы пра меркаванні, што пасля Украіны Расія можа забраць частку тэрыторыі Беларусі ці ўсю нашу краіну, Аляксандр Лукашэнка назваў гэта “поўнай лухтой”.

Кіраўнік дзяржавы прыгадаў, як аднойчы пажартаваў з Уладзімірам Пуціным. Лукашэнка яму нагадаў, што калісьці пскоўскія, смаленскія і бранскія землі належалі Беларусі. “Таму давядзецца падзяліцца!” — сказаў Лукашэнка Пуціну. Ён падкрэсліў, што гэта жарт, што Беларусь на гэтыя землі цяпер не прэтэндуе.

11.45 Пра тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы

Я ў гэтым пытанні заўсёды стабільны. У 1994 на сцэне ў Будапешце прапанавалі вывезці з Беларусі ядзерную зброю. Гэта было патрабаванне ЗША. Нашы «свядомыя» былі гатовыя зрабіць, што заўгодна. Я дэ-факта мусіў выконваць ранейшыя патрабаванні, хаця сам быў катэгарычна супраць. Самы жорсткі шантаж па вываду ядзернай зброі я атрымліваў з Расіі. Абяцалі перакрыць газ, казалі, што не будуць яго абслугоўваць. Я стрымліваў гэты працэс, наколькі магчыма.

Але калі мы выводзім ядзерную зброю, то нам гарантуецца бяспека, як ядзерны парасон, і ўсе мы застанёмся як тэрытарыяльна цэласныя дзяржавы, у рамках якіх былі на той момант. Тэрытарыяльная цэласнасць нам была гарантаваная.

11.40 Пра адносіны зз вядучымі ўкраінскімі палітыкамі

Не ўсе ў Расіеі разумеюць пазіцыю Беларусі і маю асабіста па ўкраінскім пытанні. Важна раставіць акцэнты. Важна, каб у Расіі разумелі нашу пазіцыю. Гуляецца Лукашэнка з Захадам ці не, нармальная пазіцыя ці не, выгадная яна Расіі ці не? Я насамрэч знаходзіў агульную мову з палітыкамі, якія былі пры ўладзе ва Украіне. З Яцанюком не сустракаўся і не напружаны ў сувязі з гэтым. Хоць вельмі крытычна выказаўся па іх пазіцыі, гэта тычыцца і Януковіча, і Кучмы. Я падтрымліваю добрыя адносіны з вядучымі палітыкамі Ўкраіны. Што не падабаецца Расіі? Што гэта, на шкоду Беларусі і Украіне? Што тут дрэннага? Я пытаюся ў Пуціна: можа, мне падключыцца ў якім пытанні? Нават з Ляшко, актыўны адносна Расіі рэакцыйны палітык, страшны нацмэн, учора ён пабіўся з журналістамі расійскімі…

11.20 Пра Украіну

Мы ведаем, хто кіруе гэтым хаосам і вырашае такім чынам свае праблемы і натраўлівае адны народы на іншыя. Перад тварам новых пагроз расіяне і беларусы павінны быць разам і быць моцнымі.

Баявыя дзеянні і гібель людзей на ўсходзе Украіны павінны быць спыненыя канчаткова і беспаваротна.

Пераможцаў ва ўкраінскай вайне не будзе. Патрэбны дыялог. Трэба аднаўляць гарады і вёскі. Тысячы бежанцаў прыехалі з Украіны ў Расію і Беларусь, сказаў Лукашэнка.


11.10 Кіраўнік дзяржавы пачаў з уступнага слова

Лукашэнка сказаў, што «аб’ектыўнай інфармацыі аб Беларусі ў Расіі не хапае». Таксама ён адзначыў, што ў такі складаны час краіны павінны быць разам. «Убіць клін у адносіны паміж нашымі краінамі спрабуюць звонку».

У прэсавай канфэрэнцыі бяруць удзел звыш 100 прадстаўнікоў СМІ з 50 суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Перад гэтым яны наведвалі Беларусь у рамках так званага прэс-туру, які праводзіцца ў Беларусі ўжо дванаццаты раз.


Няма запісаў для адлюстравання