Тэлеверсія выйдзе ў эфір на тэлеканалах “Беларусь1” і “Беларусь 24” а 21-й гадзіне.
Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Нагадаем, яны ўдзельнічаюць у традыцыйным прэс-туры ў Беларусь — іх знаёмілі з сацыяльна-эканамічным развіццём Віцебскай вобласці.
Як адзначае прэс-служба кіраўніка дзяржавы, мерапрыемства праводзіцца ўжо 12-ы раз. У заўтрашняй прэс-канферэнцыі возьмуць удзел больш за 100 журналістаў з 50-ці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
Фота — ria.ru