Па ініцыятыве апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў у Мінску праходзіць форум "Палітвязні Беларусі"

4

На ім абмяркоўваюцца магчымыя захады беларускіх і замежных структур для найхутчэйшага вызвалення палітвязняў, прыцягнення ўвагі грамадскасці да тэмы палітзняволеных, што, на думку арганізатараў, асабліва значна напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх выбараў.

“Апошнім часам вострая для Беларусі тэма палітвязняў чамусьці адышла на другі план, — адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН прадстаўнік БХД Павел Севярынец. — Еўрапейскія палітыкі пасля Украіны сустракаюцца з Лукашэнкам, вядуць з ім перамовы, забыўшы пра тое, што папярэдняй ўмовай дыялогу было вызваленне палітвязняў. Беларускае грамадства забываецца на гэтую тэму, і галоўная задача форуму — на ўвесь голас сказаць, што ў Беларусі ёсць палітвязні, яны зараз церпяць і пакутуюць, да некаторых з іх прымяняюцца катаванні. Больш за тое, у Беларусі з’яўляюцца новыя палітвязні, як, напрыклад, Юрый Рубцоў. Еўрапейскім палітыкам трэба нагадаць, што дыялог з Лукашэнкам паводле ўсіх пастаноў еўрапейскіх інстытутаў мусіць весціся пасля вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных”.

У аргкамітэт форуму ўваходзяць прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БХД, грамадскіх арганізацый Рух “За Свабоду”, “Малады фронт”, “Альтэрнатыва”, “Еўрапейская Беларусь”, “Разам”, праваабарончай групы “За Волю” і кампаніі “Гавары праўду”.

Па ініцыятыве апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў у Мінску праходзіць форум "Палітвязні Беларусі"

Па ініцыятыве апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў у Мінску праходзіць форум "Палітвязні Беларусі"

 

Па ініцыятыве апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў у Мінску праходзіць форум "Палітвязні Беларусі"

Кіраўнік аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Рудольф Рышар
 

Па ініцыятыве апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў у Мінску праходзіць форум "Палітвязні Беларусі"

Фота Сяргея Сацюка

Няма запісаў для адлюстравання