У Аўстраліі нечакана выпаў снег (відэа)

1

Масіўны шторм абрынуўся на Сіднэй і прылеглыя раёны ў ноч у сераду 15 кастрычніка. У выніку непагадзі ў раёне не па сезоне выпаў снег, а таксама пачаліся парывы ветру і праліўныя дажджы. Цяпер у Аўстраліі сярэдзіна вясны.