“Авіябаза Ваенна-паветраных сіл Расіі ў Беларусі будзе створана ў 2016 годзе. Там будуць базавацца знішчальнікі Су-27”, — цытуе словы Бондарава РІА “Новости”.
Паводле слоў генерала, расійскія самалёты будуць базавацца ў Бабруйску на ваенным аэрадроме, для якога ўжо гатовае “тэхнічнае заданне на рэканструкцыю”.
Нагадаем, раней месцам базавання расійскіх самалётаў называліся іншыя беларускія гарады — Баранавічы, Ліда.
Фота — ria.ru