Наколькі Лукашэнка падтрымлівае Украіну?

5

«Не згаджуся з тым, што Лукашэнка ўнутрана на баку Украіны адназначна, – падкрэсліў у праграме «Размова Калінкінай» палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман. – Унутрана ён на сваім баку і робіць так, як лічыць слушным для сябе».

Балансаванне ў гэтым выпадку – гэта тое, што слушна для Лукашэнкі, заўважыў госць праграмы. Паводле яго, стаць на бок Украіны Аляксандр Лукашэнка не можа не толькі таму, што Расея не дасць яму гэтага зрабіць, але і таму што ва ўкраінскім выбары яму таксама шмат чаго не падабаецца: праеўрапейская арыентаванасць, апора на нацыянальную ідэнтычнасць і г.д.

«Яму [Лукашэнку – belsat.eu] у прынцыпе не падабаецца метад прыходу да ўлады гэткім чынам. Таму нельга сказаць, што ён адназначна на баку ўкраінскіх уладаў», – заўважыў спадар Шрайбман.

Больш – у відэаматэрыяле.


Няма запісаў для адлюстравання