За пасаду бургамістра Бельска Падляшскага змагаюцца тры беларусы

5

За пасаду змагаюцца тры беларусы. Кандыдат ад сацыял-дэмакратаў – цяпер радны павету і дырэктар Бельскага асяродка сацыяльнай дапамогі Анатоль Васілюк, кандыдат ад Бельскай кааліцыі і выконваючы абавязкі бургамістра Яраслаў Бароўскі ды цяперашні віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Валянцін Карыцкі.

“Спробы дамовіцца паміж кандыдатамі ўжо былі, але няўдалыя”, – кажа Васіль Ляшчынскі ад Бельскай кааліцыі.

– Былі размовы, у якіх я прымаў удзел. Мне баліць, калі ўлада аддае месцы сваім людзям і пры гэтым гаворыць, што конкурс будзе.

Апрача трох беларусаў за пасаду бургамістра будуць змагацца Рамуальд Марганьскі ад “Нашэго Падляся” і былы віцэ-бургамістр Бельску Ян Радкевіч з партыі Права і Справядлівасць.

Гэтыя кандыдаты пакуль яшчэ не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя кандыдатаў на бургамістра да 16 кастрычніка. Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць 16 лістапада.


Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!