Адвакат просіць або апраўдаць падабароннага, або прызначыць мякчэйшае пакаранне, улічваючы станоўчыя характарыстыкі і адсутнасць ранейшых пакаранняў.
У судзе абвешчаны перапынак да 15:00.
Працэс над Юрыем Рубцовым пачаўся 16 верасняў суддзе Цэнтральнага раёна Мінска, яго абвінавачваюць у абразе суддзі.
Паводле версіі абвінавачвання, Рубцоў абразіў суддзю Кірылу Палулеха, які яго судзіў пасля затрымання на акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2014». На «Шляху» Рубцоў хадзіў у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Хоць Канстытуцыя гарантуе свабоду слова і думкі, суддзя Палулех зу тую майку кінуў Рубцова пад арышт. Рубцоў у адказ назваў яго «падонкам». Суддзя абразіўся…
Рубцову інкрымінуюць артыкул 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза суддзі ці народнага засядацеля».
Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцяховіч.