Наталля Пяткевіч вызвалена ад пасады памочніка прэзідэнта

11

Наталля Пяткевіч нарадзілася ў 1972 годзе ў Мінску. У 1994 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У 1994—2001 гадах займала пасады ад вядучага спецыяліста да начальніка ўпраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

З 2001 па 2004 гады — прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі.

У 2004 годзе была прызначаная намеснікам, а ў студзені 2009 года — першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Да снежня 2010 года Наталля Пяткевіч працавала першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

1 верасня 2011 года Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем прызначыў Наталлю Пяткевіч памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пяткевіч уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС.


Няма запісаў для адлюстравання