Эканаміст Леанід Заіка называе гэтыя заявы дзіўнымі і сумняецца, што гэта прынясе рэальную карысць беларускай эканоміцы.

На думку эксперта, беларускія ўлады павінны рабіць стаўку на развіццё і прасоўванне айчынных тэхналогій:
– Цягнуць сюды чужыя капіталы, цягнуць сюды чужыя грошы – гэта, я б сказаў, варыянт у бізнесе амерыканскім. Ёсць грошы – мы вырашаем праблему. А другі варыянт японскі ў бізнесе – ёсць мазгі, то гэтымі мазгамі мы і вырашаем праблему. Тут стратэгічная памылка. Трэба рабіць стаўку на ўласны інтэлект, на эканоміку ведаў, вось яна і з’яўляецца самай перадавой і перспектыўнай.
У індэксе эканамічных свабод, падрыхтаваным амерыканскім цэнтрам Фонд спадчыны і газетай TheWall Street Journal, Беларусь займае 150-е месца сярод 178-мі краін і месцтцца паміж Непалем і Эфіопіяй. Прычынай гэтага эканамісты называюць не толькі няўдалыя спробы прыцягнення замежных інвестыцый, але перш за ўсё паводзіны кіраўніцтва краіны.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»