Пра гэта, як інфармуе lenta.ru, заявіла прадстаўніца амерыканскага Дзярждэпартамэнту Мары Харф: “Мы павінны паглядзець, ці будзе рэалізаванае мінскае пагадненне і 12 крокаў, апісаных у пагадненні па спыненні агню”. Паводле яе словаў, дзеянні Масквы па павышэнні напружанасці ва Украіне прывядуць да новых санкцый.
Нагадаем, што 12 верасня ЗША і Еўрасаюз увялі чарговыя санкцыі супраць Расіі. Пад абмежаванні трапілі нафтавы, абаронны і банкаўскі сектары расійскай эканомікі.
Масква паабяцала адэкватна адказаць на гэтыя дзеянні. Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Аляксей Улюкаеў дапусціў магчымасць увядзення абмежаванняў на імпарт прадукцыі нафтахіміі і машынабудавання з гэтых краін.
Фота — AFP