Партыі БНФ не даюць памяшканне на з’езд – не за гарамі прэзідэнцкая кампанія

2

Каля  20 палацаў культуры і канфэрэнц-залаў у Мінску ужо адмовіліся здаць у арэнду памяшканне. У тым ліку і Палац культуры Мінскага трактарнага заводу, дзе адбываліся партыйныя з’езды апошнія гады, паведамляеУправа БНФ.

9 верасня адмовіліся здаць памяшканне ў рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко ў Мінску, хоць на патрабаваньне адміністрацыі гэтага памяшканьня былі атрыманыя паперы з Мінгарвыканкама аб адсутнасці пярэчанняў наконт правядзення мерапрыемства.

Цяпер з’езд БНФ апынуўся пад пагрозай зрыву. Управа Партыі БНФ тэрмінова шукае альтэрнатыўную пляцоўку.

Ніколі пры падрыхтоўцы з’ездаў БНФ мы не сутыкалісі з такімі масавымі адмовамі ў арэндзе памяшкання. Не выключаю, што гэтыя перашкоды ствараюцца таму, што на паседжанні плануецца вызначэнне пазіцыі партыі па будучых прэзідэнцкіх выбарах.  Але я,  як старшыня партыі, адказна заяўляю: як бы  не хацелася б нашым непрыяцелям, XVI справаздачна-выбарчы З’езд Партыі БНФ адбудзецца , – сказаў Аляксей Янукевіч.


Няма запісаў для адлюстравання