Жыхар Гомеля прыйшоў у міліцыю з мінамётнай мінай (відэа)

5

Міліцыя выклікала сапёраў, жыхароў бліжэйшага дома эвакуявалі, тэрыторыю ачапілі.

Вось што распавёў у каментары тэлеканалу АНТ супрацоўнік Гомельскага аддзела Следчага камітэта Сяргей Краўчанка:

“Супрацоўнікамі спецыялізаванага падраздзялення было пацверджана, што дадзеная міна з’яўляецца дзеючай мінай з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля чаго міна была транспартаваная на палігон [для ліквідацыі]”.

46-гадовы мужчына патлумачыў, што знайшоў міну каля Сожа. Ён не падумаў, што яна магла ўзарвацца.