26 жніўня ў 11.15 чакаецца прылёт у беларускую сталіцу Пятра Парашэнкі, праз 15 хвілін пасля яго прызямляцца прадстаўнікі Еўрасаюза — Кэтрын Эштан і Карэл дэ Гухт.

У 12.00 прылятае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, у 13.15 — еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер.

Расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін збіраецца прыляцець у 13.20.

Зрэшты, па інфармацыі МЗС Беларусі, час прылёту не з’яўляецца канчатковым і можа змяніцца.