Плануецца, што калійшчыкаў сваёй творчасцю пацешаць шоу-балет «Тодэс», саліст фларэнтыйскага опернага тэатра Уладзімір Александровіч.
Сярод беларускіх зорак варта адзначыць удзел у канцэрце Юрыя Вашчука, больш вядомага пад псеўданімам Тэа, групы «Las Vegas», Вольгі Барабаншчыкавай, гумарыстычнага дуэта «Піва ўдваіх», групы «Nuteki». Таксама чакаецца выступ расійскага гурту «Faktor-2».
А хэдлайнерам вечара стане вядомы рок-калектыў «Машына времені».
Асноўныя падзеі разгорнуцца на цэнтральнай плошчы Салігорска 30 жніўня.
Пра гэта паведамляе saligorsk.org.