Такое стала магчымым пасля таго, як 9 ліпеня ў недзяржаўнай гарадской газеце “Intex-press” у артыкуле “Прафесія – каментатар” Уладзімір Майсюк вельмі негатыўна выказаўся аб працы стадыёна “Лакаматыў”, адміністрацыя якога больш клапоціцца не аб стане футбольнага газона, а найперш, займаецца зборам грошай за арэндную плату. У гэтым артыкуле само футбольнае поле ў Баранавічах вопытны каментатар параўнаў з калгасным і паведаміў, што на баранавіцкім стадыёне адсутнічаюць рознабаковыя спаборніцтвы, няма развіцця дзяцячага спорту. Менавіна пасля публікацыі крытычных заўваг ў недзяржаўнай газеце “Intex-press” кіраўніцтва клуба адхіліла Уладзіміра Майсюка ад каментатарскай працы.

Гэта ўжо другі выпадак у кар’еры Уладзіміра Майсюка, калі з-за каметароў у газеце “Intex-press” яго адхіляюць ад спраў. Пасля артыкула ў газеце ў 2011 годзе “Чыноўнікам неабходна павярнуцца тварам да футбола” Уладзімір Майсюк быў зволены з пасады інструктара стадыёна.

Цяпер Уладзімір Майсюк прысутнічае на стадыёне не як каментатар, а як звычайны заўзятар, які не можа жыць без футбола.

Фота: Баранавіцкі гарадскі стадыён