У Мінску з’явілася памятная шыльда графу Чапскаму (фота)

4

Шыльду адкрылі на будынку па адрасе Кісялёва, 30, на будынку заснаванага графам бровара.

Дзякуючы дзейнасці Чапскага ў Мінску было завершана будаўніцтва Мінскага гарадскога тэатра (цяпер Купалаўскі). Таксама дзякуючы яго намаганням у горадзе адкрылі трамвай-конку, першая электрастанцыю, тэлефонную станцыю агульнага карыстання, ламбард, начныя прытулкі, шпіталі, амбулаторыі.

Image 116322

Image 116322

Па прапанове Караля Чапскага быў распрацаваны і зацверджаны новы генеральны план развіцця горада, будаваліся новыя кварталы з шырокімі вуліцамі і шыкоўнымі прэстыжнымі дамамі, праводзілася электрычнае асвятленне многіх вуліц. Пры ім тэрыторыя Мінска значна вырасла ў памерах.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве Караля Чапскага ў Мінску быў створаны цэлы шэраг грамадскіх і дабрачынных арганізацый, у тым ліку Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. Чапскі шмат увагі надаваў і развіццю сістэмы аховы здароўя і адукацыі гараджан. На тэрыторыі Губернатарскага сада (сучасны Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага) быў пабудаваны комплекс спартыўных збудаванняў, у тым ліку велатрэк і зімовы каток.