Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» быў затрыманы 11 красавіка. Працэс над Андрэем Бандарэнкам пачаўся 29 ліпеня. Андрэя Бандарэнку абвінавацілі ва ўчыненні хуліганскіх дзеяньняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы. Справу расследаваў Кастрычніцкі райаддзел Следчага камітэта па Мінску.

Падчас судовых пасяджэнняў Андрэй Бандарэнка заяўляў, што суд вядзецца неаб’ектыўна, з абвінаваўчым ухілам.

Бандарэнка заяўляў, што суддзя адхіліла больш за пяць хадайніцтваў абароны, якія былі накіраваныя на высвятленне верагоднасці паказанняў аднаго са сведкаў і пацярпелага.

Падчас расследавання былі ўстаноўленыя тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачаным. Два з іх звязаныя з ужываннем гвалту ў адносінах да жанчын. Дзеянні Бандарэнкі кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя ч.1, ч.2 і ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства).

Фота БелаПАН