У Мінску зноў падаражэў праезд у грамадскім транспарце

0
0

Купіць талон у кіроўцы цяпер будзе каштаваць 4,5 тысячы рублёў.

Праязны на месяц на 1 від транспарту будзе каштаваць 180 тысяч рублёў, на паўмесяцы — 96 тысяч, на дэкаду — 63 тысячы 400 рублёў. Праязныя на аўтобус-экспрэс цяпер можна набыць па наступным коштах: 225 тысяч — на месяц, 120 тысяч — на паўмесяцы, 79 тысяч 200 рублёў — на дэкаду.

На 2 віды транспарту адпаведна: 240 тысяч 200 рублёў, 126 тысяч 600 рублёў і 84 тысячы 600 рублёў. На 3 віды: 286 тысяч 400 рублёў, 150 тысяч 500 рублёў, 100 тысяч 300 рублёў. На 4 віды: 324 тысячы, 170 тысяч 600 рублёў, 113 тысяч 800 рублёў.

Кошт праязных на метро на наступны перыяд з любой даты: на 10 дзён — 63 тысячы 400 рублёў; на 15 — 96 тысяч; на 30 — 180 тысяч.

Кошт праязных на пэўную колькасць паездак усімі відамі транспарту: на 5 паездак — 19 тысяч 600 рублёў, на 10 — 38 тысяч, на 20 — 74 тысячы 400 рублёў, на 30 — 109 тысяч 200 рублёў, на 40 — 142 тысячы 400 рублёў, на 50 — 174 тысячы, на 60 — 204 тысячы рублёў.

Фота: minsknews.by