Супраць грамадскага актывіста Юрыя Рубцова завялі крымінальную справу?

0

Юрыя Рубцова неаднаразова затрымлівалі на акцыях пратэсту.

Жыхар Гомеля Юрый Рубцоў, якога каралі за нашэнне майкі з антылукашэнкаўскімі надпісамі, падаў у Мінскі гарадскі суд скаргу, у якой дамагаецца, каб да судовай адказнасці прыцягнулі супрацоўнікаў мінскага ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Ізалятар, дзе Юрый Рубцоў з 26 красавіка адбыў 25 сутак адміністрацыйнага арышту, выставіў яму рахунак за харчаванне. Між тым Юрый Рубцоў сцвярджае, што ніводнага разу ў ізалятары не харчаваўся, бо ад пачатку абвясціў галадоўку пратэсту.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!