Сіноптыкі: На нядзелю абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі

3
0

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеркаванага. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-21 градус, удзень — ад 31 да 36 градусаў вышэй за нуль.

Такі характар надвор’я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі. Абвешчана  папярэджанне аб небяспечнай метэаралагічнай з’яве.

Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі назіраецца высокая пажаранебяспечнасць, інфармуе БЕЛТА  са спасылкай на Белгідрамет.