Сцэнар прайшоў конкурс кінапраектаў Міністэрства культуры яшчэ летась і чакаў, пакуль рэжысёрка Аляксандра Бутар здыме свой дэбют, сіквел класікі Беларусьфільму «Белыя росы: вяртанне». Дарэчы, склад актораў у стужках перасякаецца.

Павел Харланчук сыграе маладога агента пахавальных паслугаў, у якога закахаецца галоўная гераіня, якая вырашыць загадзя замовіць уласнае пахаванне. «Гісторыя не столькі пра таксічнае каханне, колькі пра сувязі», — кажа актор.

Галоўную ролю сыграе адна з найлепшых акторак Літвы Нэле Савічэнка-Кліміене. Стужка на 70 % фінансуецца Міністэрствам культуры і на 30 % карціну прадусуе «Беларусьфільм». Ацаніць вынікі працы мы зможам налета.

  • На здымках фільму “Салодкае развітанне Веры”. Фота belsat.eu