Адпаведныя змены зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 23 ліпеня № 710, якая набыла моц 1 жніўня. У пералік дарог, на якіх бярэцца плата за праезд транспартных сродкаў шляхам сістэмы электроннага збору платы, дадаткова ўвайшлі ўчасткі дарог:

М-5/Е 271 Мінск — Гомель (65—130 км), М-6 Шчучын — Гродна (214—287 км), М-7/Е 28 Мінск — Ашмяны — мяжа Рэспублікі Літва («Каменны Лог») (57—148 км), Р-1 Мінск — Дзяржынск (8—35 км). 

Разам з у вядзеннем новых платных участкаў дарог 1 жніўня адкрытыя 6 новых пунктаў абслугоўвання кліентаў з кругласутачным рэжымам працы, дзе можна зарэгістравацца ў сістэме BelToll, узяць пад залог бартавое прыстасаванне і папоўніць рахунак. Новыя пункты абслугоўвання кліентаў будуць размяшчацца па наступных адрасах: ДП23 — Мінск, праспект Дзяржынскага, 132, АЗС № 2 «Юнайтэд компані»; ДП24 — Мар’іна Горка, 59-ты кіламетр аўтадарогі M-5, АЗС № 2 «Беларуснафта»; ДП25 — вёска Сычкова, аўтадарога M-5, АЗС № 29 «Беларуснафта»; ДП26 — Дзяржынск, вул. Мінская, 40, АЗС № 7 «Веста»; ДП27 — Ашмяны, аўтадарога М-7, 69-ты км, АЗС № 10 «Юнайтэд компані»; ДП28 — Шчучын, аўтадарога M-6, АЗС № 23 «Беларуснафта». 

Таксама для зручнасці карыстальнікаў BelToll існуючы пункт абслугоўвання кліентаў КП1, размешчаны ў Мінску на вуліцы Брыкета, 31, ажыццяўляе працу ў кругласутачным рэжыме.