Беларускія турфірмы пацярпелі ад санкцый, накладзеных на расійскія банкі?

3

Так, на цэлы тыдзень затрыманы доларавы плацёж праз “Белзнешэканомбанк” у аднаго з буйных беларускіх тураператараў, піша газета “Туризм и отдых”. Гаворка ідзе пра некалькі плацяжоў праз амерыканскія карэспандэнцкія рахункі ў памеры дзясяткаў тысяч долараў. У неафіцыйнай размове супрацоўнікі банка патлумачылі тураператару, што гэта адбылося ў сувязі з санкцыямі, якія Еўрасаюз і ЗША наклалі на шэраг расійскіх структураў.

Па словах турфірмаў, замежныя партнёры могуць адмовіцца размяшчаць турыстаў, за туры якіх яны не атрымалі грошы.

Намеснік старшыні праўлення “БелВЭБ” Андрэй Раманенка, у сваю чаргу, заявіў, што затрымка ніяк не можа быць звязаная з санкцыямі. Па яго словах, санкцыі ніякім чынам не тычацца такога пытання, як плацяжы, яны звязаныя толькі з забаронай на выдачу замежных рэсурсаў і крэдытаў адпаведным банкам. Банкір адзначыў, што затрымкі плацяжоў праз амерыканскія карэспандэнцкія рахункі не рэдкасць, бо банкі ЗША часта практыкуюць праверкі фірмаў, якія ажыццяўляюць плацяжы.

Праўда, гаворка, як правіла, ідзе толькі пра затрымкі на 1-2 дні. Цяпер жа, піша турыстычнае выданне, некалькі плацяжоў “замарожаныя” ўжо тыдзень.

Нагадаем, што, акрамя “Белзнешэканомбанка” ў Беларусі працуюць яшчэ два расійскія банкі, на якія накладзеныя санкцыі, — “Газпрамбанк” і “ВТБ”.

Фота — dpa

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!