Беларускі атрад «Пагоня» рыхтуецца да адпраўкі на фронт

0

На старонцы атрада ў Фэйсбуку з’явіліся фоты байцоў атрада ў экіпіроўцы, якую яны атрымалі. 

Нагадаем, што атрадам «Пагоня» назвала сябе група беларусаў-добраахвотнікаў, якія вырашылі далучыцца да фарміраванняў Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і ваяваць за незалежнасць Украіны ў Данбасе.

«На выходных да хлопцаў была адвезеная перадача з неабходнымі на вайне рэчамі: бронекамізэлькамі, тактычнымі акулярамі, пальчаткамі, накаленнікамі, налакотнікамі, разгрузкамі ды іншымі рэчамі. Частку з іх атрымалася здабыць бясплатна, частка была набытая за сабраныя праз [беларуску] Таццяну Елавую сродкі», — пішуць байцы.

Беларускі атрад «Пагоня» рыхтуецца да адпраўкі на фронт

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!