На Камароўцы за паркоўку давядзеццца плаціць больш? (фота)

0

На месцы намаляванай разметкі стаяць забараняючыя знакі. Супрацоўнікі ДАІ сочаць ад самай раніцы, каб кіроўцы не паркаваліся. Раней апошнія плацілі 5000 беларускіх рублёў за адну гадзіну. Тым часам у “Паркінгу” паркоўка каштуе крыху больш, чым у два разы.

На Камароўцы за паркоўку давядзеццца плаціць больш? (фота)

Паркавацца на вуліцы Кульман цяпер можна толькі каля будынку былога завода ім.Арджанікідзэ. Паркоўшчыкі кажуць, што прычына забароны ім невядома. Але ў прыватных размовах выказваюць меркаванне, што хутчэй за ўсё гэта звязана з тым, што ў двух “Паркінгах” даволі шмат вольных месцаў, і такім чынам яны вырашылі пазбавіцца ад канкурэнтаў. Назваецца і тэрмін забароны – 1 месяц.

На Камароўцы за паркоўку давядзеццца плаціць больш? (фота)

Раней было забаронена паркаваць машыны на вуліцы Веры Харужай. Застаецца яшчэ толькі маленькі адрэзак на вуліцы Я.Коласа і вуліцы Куйбышава.

На Камароўцы за паркоўку давядзеццца плаціць больш? (фота)

Цікава, што раней урад выказваў гатоўнасць забараніць арэнду жылля на суткі, спадзяючыся такім чынам запоўніць месцы ў гатэлях, дзе за начлег давядзецца плаціць значна большую суму.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!