Літва збіраецца вырашыць праблему з візавымі чэргамі ў Беларусі

4

Як адзначае прэс-служба Міністэрства замежных спраў Літвы, мэта — вырашыць праблемы з чэргамі па візы. Літоўскія дыпламаты заяўляюць, што цэнтры могуць адчыніцца ўжо ўвосень.

Амбасада Літвы ў Мінску штодня выдае ў сярэднім 1100 візаў, інфармуе Радыё Свабода. Паводле колькасці турыстаў, якія наведваюць Літву, Беларусь займае другое месца ў свеце, саступаючы толькі Расіі. Падлічана, што кожны беларускі турыст праводзіць у суседняй краіне ў сярэднім 3-4 дні, пакідаючы там 518 літаў.

Аднак тэхнічныя магчымасці літоўскай амбасады “дасягнулі мяжы”. Электронная сістэма рэгістрацыі ўвесь час “атакавалася”. Нягледзячы на тое, што візаў выдаецца болей, чэргі не змяншаюцца. Таму было і вырашана выправіць сітуацыю з дапамогай візавых цэнтраў.

Фота — bymedia.net

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!