Пра гэта БелаПАН паведаміла саветнік міністра па пытаннях інфармаванняграмадскасці Раса Якілайцене.

«Пакуль я магу толькі пацвердзіць, што такі візіт адбудзецца. Дадатковая інфармацыя будзе заўтра», — сказала яна.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», што «ў пятніцу адбудзецца сустрэча лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з міністрам замежных спраў Літвы спадаром Лінкявічусам».

Варта адзначыць, што ад 24 ліпеня да 28 лістапада 2012 года Лінас Лінкявічус працаваў амбасадарам Літвы ў Беларусі, а затым быў адкліканы з гэтай пасады ў сувязі з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Літвы.