У СМІ з’явілася інфармацыя, што супрацоўнікі гомельскай швейнай фабрыкі “8 сакавіка” правялі аднадзённы “італьянскі” страйк з патрабаваннем падвысіць заробкі і вярнуць 13-ю зарплату. Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай працы, сацыяльных пытаннях і кадрах Яўгена Шукурава, ніякага страйку ў іх “няма, не было і не будзе”.

Шукураў: “Узровень заробкаў у нас на сёння па “Беллегпраму” вышэйшы — сярэдні заробак у рабочых 4 мільёны 148 тысяч 800 рублёў. Гэта афіцыйныя звесткі за травень і маральная атмасфера ў калектыве добрая. Таму баставаць проста няма ніякай нагоды! Але мы ведаем, адкуль усё гэта ідзе — на рынку вельмі высокая канкурэнцыя і таму ўсе метады добрыя”.

Хто канкрэтна стаіць за гэтай “інфармацыйнай правакацыяй” супраць гомельскай швейнай фабрыкі, суразмоўца Еўрарадыё не ўдакладняе. Кажа, “каб мы гэта толькі ведае”.

Фота — Fotolia