КДБ завёў справу супраць “апалчэнкі з Барысава”? (відэа)

0

Па словах Наталлі,аб візіце супрацоўнікаў КДБ ёй расказала маці праз тэлефон. Барысаўчанку падазраюць у наёмніцтве, ёй пагражае тэрмін “ад 7 да 10 гадоў”.

Аднак магчымыя праблемы на Радзіме Наталлю не вельмі хвалююць. Яна з усмешкай расказвае на камеру, што “забівае ворагаў” карыстаючыся вінтоўкай, якоё дала імя “Крысціна”. Аднак з крыўдай апісвае сваё стаўленне да словаў Лукашэнкі аб так званых апалчэнцах. Наталля Мяркуе, што кіраўнік Беларусі павінен асабіста з імі паразмаўляць і зразумець, чаго яны хочуць.

Нагадаем, што некалькі дзён таму з’явіліся паведамленні аб тым, што барысаўчанка Наталля Красоўская трапіла ў палон да украінскіх вайскоўцаў. Аднак пазней гэтая інфармацыя была абвергнутая.

Поделиться: