Як у мінскіх ВНУ выраслі цэны на платнае навучанне (спіс)

0

Яны ў большасці выпадкаў аказаліся вышэйшымі за леташнія, адзначае БелаПАН.

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце навучанне на першым курсе ў новым навучальным годзе каштуе каля 17 млн рублёў на дзённым аддзяленні (у 2013/2014 навучальным годзе — каля 14 млн), 5,5 млн рублёў — на завочным (4,75 млн).

За навучанне на дзённым аддзяленні ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце першакурснікі заплацяць ад 16 да 18,4 млн рублёў за год (у мінулым навучальным годзе — ад 13,3 да 15,4 млн), на завочным — ад 6,85 да 7,6 млн рублёў (летась — ад 5,7 да 6,3 млн).

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі навучанне першакурснікаў на дзённым аддзяленні каштуе ад 16,7 да 20,7 млн рублёў (летась — ад 14,6 да 16,9 млн), на завочным — 6,8 млн рублёў (5,4 млн).

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце год навучання на дзённым аддзяленні каштуе ад 18 да 23 млн рублёў (ад 15 да 19 млн рублёў — летась).

У Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце за навучанне на дзённым аддзяленні першакурснікам давядзецца заплаціць каля 16 млн рублёў за год (летась — 14 млн рублёў), на завочным — 5,4 млн рублёў (4,5 млн рублёў).

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі навучанне на дзённым аддзяленні будзе каштаваць 18,4 млн рублёў (летась — 15,3 млн рублёў) і 7,2 млн рублёў — на завочным (на леташнім узроўні).

Прыватныя ВНУ таксама павысілі цэны на навучанне. Так, на дзённым аддзяленні Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва навучанне будзе каштаваць першакурснікам 13,2 млн рублёў у год (летась — 10 млн рублёў), на завочным — 5,6 млн рублёў (4,3 млн рублёў); БІП — Інстытут правазнаўства: дзённае навучанне — ад 14 да 18,5 млн рублёў (ад 10,8 да 14,3 млн рублёў), завочнае — ад 6,7 да 7,6 млн рублёў (5,2—5,8 млн рублёў).

У 2013/2014 навучальным годзе кошт навучання на платных аддзяленнях павышаўся адзін раз перад пачаткам навучальнага года, але не больш чым на 20%.

Фота — sb.by

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!