Рух ”За Свабоду” далучыўся да патрыятычнага выхавання вайскоўцаў

2

Вайскоўцы атрымалі дзесяткі плакатаў “Палкаводцы і ваенаначальнікі зямлі беларускай”.

Гэтая серыя паштовак-плакатаў – “даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз) і шматлікія войны прынеслі гонар і славу айчыннай зброі”, паведамляе прэс-служба руха “За свабоду”.

На плакатах змешчаны партрэты і біяграфіі Усяслава Полацкага, Альгерда, Вітаўта, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшкі, Станіслава Булак-Балаховіча, Івана Якубоўскага, Льва Даватара ды іншых знаных палкаводцаў і ваенаначальнікаў.

Дасыланне вайскоўцам патрыятычных плакатаў стала прыкладам магчымага супрацоўніцтва грамадства і арміі дзеля патрыятычнагавыхавання абаронцаў Бацькаўшчыны.


Няма запісаў для адлюстравання