Владимиру Двоскину — 75

169

Конечно, это образное отражение посредничества между белорусскими стеклозаводами, карельскими лесхозами, вологодскими фермами, астраханскими рыбокоптильнями (с замечательным запахом!) я называю наугад, но суть его посредничества — соединять на благо жизни неожиданное, такое, что и в голову-то не придет!

Конечно, это творчество. Ну, скажем, гений Пушкина соединил два незнакомых и, казалось бы, несовместимых слова: наука счастья.

А ведь когда-нибудь науку счастья будут проходить в гуманитарных вузах.

Соединяя неожиданное, человек смеется ночью — от радости, его охватывает дрожь, восторг, он чувствует прилив сил, как в юности на соловьиной улице, на окраине Гомеля, Речицы…

Весной туда приедет Двоскин и, навестив свою учительницу, попросит ее принести ему воды.

Пока она заваривает чай, гость незаметно сунет под подушку прибавку к пенсии на десять лет вперед, подмигивая самому себе, как в детстве.

Владимиру Двоскину -- 75

Первая книга, освященная экзархом Беларуси Филаретом, — «Звезда Вифлеема», свет православия в русской поэзии, прекрасно изданная, весь тираж подарен детскому приюту, — опять Владимир Двоскин…

То он издаст поэта Рыгора Бородулина, то оплатит долги другого непрактичного «дирижера днепровского майского хора лягушек», а между прочим деловые люди считают каждый рубль, но Двоскин знает, что вначале было не число, а Слово…

Поэзия теперь не в моде. И бескорыстие не в моде. Отзывчивость и совесть — архаизмы. И в этом смысле Двоскин старомоден.

Ну что еще сказать?

Да пожелать ему отменного здоровья!

И пусть соединяет рожь с хлебопекарней, леса со степью, детские приюты с добротой — до ста.

Впереди — мимолетное лето,

полустанки, грибные дожди,

окна, полные теплого света.

Все, что было, —

еще впереди.

Игорь Шкляревский,

лауреат Государственных премий СССР и РФ.


ЦЯПЛО СЭРЦА

9 ліпеня — дзень нараджэння Уладзіміра Двоскіна. Я пазнаёміўся з ім у 1996 годзе, калі мне было вельмі цяжка. Дапамагчы не было каму. У паветры ўжо згушчалася атмасфера рэферэндуму, і мяне, карэспандэнта апазіцыйнай «Белорусской деловой газеты», пазбягалі нават самыя блізкія сябры.

Мне далі нумар тэлефона і параілі пазваніць Уладзіміру Эдуардавічу. Двоскін сустрэўся са мной, бо паважаў чалавека, які даў мне ягоны нумар. Выслухаў. Абяцаў падумаць.

Я не ўмею размаўляць з бізнесменамі. У майго суразмоўцы былі пранізліва мудрыя вочы чалавека, які пражыў складанае жыццё. Ён быў на дваццаць пяць гадоў старэйшы за мяне. Думаю, я зрабіў на яго не вельмі прыемнае ўражанне.

Але Уладзімір Эдуардавіч дапамог.

І дапамагаў не толькі мне.

Владимиру Двоскину -- 75

Дзякуючы яму змаглі выйсці ў свет аўтарскія анталогіі Міхася Скоблы «Краса i сiла» і «Галасы з-за небакраю» — два «справаздачныя» тамы беларускай паэзіі за ХХ стагоддзе. І калі Двоскіна пачалі палохаць — маўляў, могуць быць непрыемнасці, — ён шчыра здзівіўся:

— Але такія кнігі патрэбны. Каму перашкаджае паэзія?

Кожную нашу сустрэчу ён пачынаў з пытання пра стан здароўя Рыгора Барадуліна. Калі спатрэбіліся нейкія асабліва дэфіцытныя лекі, з Масквы быў прысланы чалавек з пакетам. І толькі дзякуючы Уладзіміру Эдуардавічу выйшла кніга перапіскі Барадуліна з маці «Паслаў бы табе душу…» — кніга, пра якую Рыгор Іванавіч марыў. Кніга, якая стала ўнікальным помнікам сынавай любові. Радкі з яе новыя пакаленні беларусаў будуць завучваць на памяць. І хоць у побыце Двоскін не размаўляе па-беларуску, на святкаванні яго сямідзесяцігоддзя першы тост быў прамоўлены менавіта на беларускай мове — жонка юбіляра Даша, мінчанка, падкрэсліла, што гэта родная мова зямлі, на якой ён нарадзіўся. І віншавальныя радкі дзядзькі Рыгора сталі другім тостам — вядома ж, таксама беларускім.

Калісьці Двоскін, цяпер буйны расійскі бізнесмен, народжаны ў Беларусі, у Беларусі і працаваў — у будаўнічым трэсце. І калі ў перабудовачныя часы ён стварыў свой бізнес, то не забыў пра тых, з кім працаваў. Ветэраны таго будтрэста ведалі, што ёсць чалавек, які не пакіне іх у старасці сам-насам з хваробамі. Пры гэтым — нічога не патрабуючы ўзамен.

Двоскін разбіраецца ў тэатры і жывапісе, любіць класічную музыку — асабліва раманс. Ён ганарыцца, што сярод яго сяброў — спявачка Нані Брэгвадзэ, тэатральны рэжысёр Арсеній Сагальчык, кінарэжысёр Павел Лунгін, паэт Ігар Шклярэўскі. Ён памятае, якім уважлівым быў да яго, тады яшчэ зусім маладога хлопца, легендарны мінскі дысідэнт Кім Хадзееў. У яго выдатная памяць — і адчуванне сапраўднага. Гэта рэдкая рыса ў нашым наскрозь фальшывым свеце.

Уладзіміру Эдуардавічу — семдзесят пяць. Сёлета закончыла школу ягоная малодшая дачка Зіна. Закончыла на «выдатна». Мабыць, гэта найлепшы падарунак бацьку, чалавеку, які прывык дасягаць усяго цяжкай працай. Яго вочы цяплеюць, калі ён гаворыць пра сям’ю — пра жонку, дзяцей, унукаў. Яны — ягоная гордасць, ягоны працяг.

Але застаюцца не толькі дзеці і ўнукі. Застаецца памяць тых, каму чалавек дапамагае. Кнігі, якія пабачылі свет. Музыка, якая загучала дзякуючы яму. Застаецца цяпло сэрца. І дай Бог доўгіх гадоў Уладзіміру Эдуардавічу Двоскіну, каб гэтага цяпла, кніг, музыкі рабілася ўсё больш і больш!

Аляксандр Фядута.



Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!