Імя кіраўніка "беларускай" дэлегацыі Еўрапарламента стане вядомае восенню

1

Аб тым, што дэлегацыя па сувязях з Беларуссю працягне працу, агенцтву БелаПАН паведаміў памочнік кіраўніка камітэта па замежных справах Еўрапарламента Карл Мінэр. Па яго словах, склад дэлегацыі будзе ўхвалены на пленарным паседжанні 17 ліпеня, а ўстаноўчая сустрэча, на якой абяруць кіраўніка дэлегацыі і яго намеснікаў, адбудзецца ў пачатку кастрычніка.

Дэлегацыя па сувязях з Беларуссю існуе ў Еўрапарламенце больш за 10 гадоў. З чэрвеня 2012 года яе ўзначальваў польскі дэпутат Філіп Качмарак, які не быў пераабраны ў новы склад Еўрапарламента.


Няма запісаў для адлюстравання