Палітвязень у калоніі атрымаў дыплом газаэлектразваршчыка

4
 Пра гэта маці палітвязня Марына Лобава распавяла Радыё Рацыяпасля званка сына з калоніі.

– Эдзік скончыў вучыцца і атрымаў дыплом газаэлектразваршчыка – далі паглядзець, а пасля забралі, бо ў яго пакуль на руках дакументаў быць не павінна. Ён сказаў, што ведае, што вызвалены Бяляцкі, што чытаў пра гэта, што рады за яго. Я радуюся, калі на аднага чалавекам з палітзняволеных становіцца меней, і для нас гэта было вялізнае шчасце.

Па словах Марыны Лобавай, тэму выкарыстання амністыі да Эдуарда яны нават не абмяркоўвалі, таму што не разлічваюць на яе.

Эдуард Лобаў асуджаны разам з лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам па артыкуле аб хуліганстве.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў на іх напалі і збілі невядомыя. Аднак абвінавачаныя ў хуліганстве былі маладафронтаўцы. Хаця на працэсе пераканаўчых фактаў іх віны прадстаўлена не было, абодва атрымалі тэрміны зняволення.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя


Няма запісаў для адлюстравання